Прэзідэнт Латвіі спадзяецца, што санкцыі супраць Мінску будуць нядоўгімі

Па словах латвійскага прэзідэнта, у апошні час супрацоўніцтва паміж нашымі краінам стабільна паляпшаецца. Так, падчас нядаўняга візіту ў ДЗвінск (Даўгаўпілс) Берзіньш пераканаўся ў тым, наколькі інтэнсіўна вядзецца прымежная супраца з Беларуссю.

Ён адзначыў, што санкцыі супраць Беларусі могуць мець кароткачасовы характар, перадае DELFI.

Нагадаем, што дзяржсакратар латвійскага МЗС Андрыс Тэйкманіс 1 сакавіка папярэдзіў, што Еўрасаюз можа ўвесці эканамічныя санкцыі супраць Беларусі. Латвійскім прадпрымальнікам варта лічыцца з такой магчымасцю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі