Прэзідэнт Польшчы дашле пасылку сям’і беларускага палітвязня
Сёння ў Польшчы адзначаецца гадавіна абвяшчэння ваеннага становішча ў Польскай Народнай Рэспубліцы ў 1981 годзе.
Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі наведаў следчую турму ў варшаўскім раёне Белаленка. Менавіта там падчас ваеннага становішча некаторы час Камароўскі быў зняволены. У вязніцы кіраўнік краіны сустрэўся з былымі польскімі палітвязнямі, удзельнікамі руху “Салідарнасць” і вучнямі ліцэю.
Падчас сустрэчы Камароўскі распавёў, што збіраецца выслаць святочную пасылку сям’і аднаго з беларускіх палітвязняў. Ён заклікаў былых палітвязняў далучыцца да гэтай ініцыятывы, паведамляе афіцыйны сайт польскага прэзідэнта.
Нагадаем, што ваеннае становішча ў Польшчы (13 снежня 1981 года — 22 ліпеня 1983 года) стала перыядам дыктатуры і змагання з апазіцыяй, якую абвясціў генерал Войцэх Ярузэльскі. Падчас ваеннага становішча ў краіне праходзілі палітычныя рэпрэсіі. У выніку сутыкненняў з паліцыяй больш за 30 чалавек загінулі ці згінула без весткі.
Фота — rusnovosti.ru