Прысуды Някляеву і Дзмітрыеву пакінулі без зменаў
Мінскі гарадскі суд не задаволіў іх касацыйныя скаргі.
Разгляд справы пачаўся сёння а 10-ай гадзіне. Лідар “Гавары праўду!” адраз у ж заявіў, што не давярае суду.
Нагадаем, што Уладзімір Някляеў і кіраўнік яго выбарчага штаба Андрэй Дзмітрыеў былі асуджаныя ў маі за арганізацыю масавых беспарадкаў. Някляеў атрымаў 2 гады зняволення з адтэрміноўкай, а Дзмітрыеў два гады ўмоўна.
Раней таксама не былі задаволеныя касацыйныя скаргі Андрэя Саннікава, Міколы Статкевіча, Дзмітрыя Уса і іншых палітвязняў.