Прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асецію можа толькі Лукашэнка
Беларускі парламент не будзе разглядаць пытанне аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі падчас зімовай сесіі.
Як заявіў сёння кіраўнік камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Ігар Карпенка, гэта — выключная кампетэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. "У адпаведнасці з заканадаўствам і Канстытуцыяй, прызнанне дзяржаваў ажыццяўляе прэзідэнт", — адзначыў Карпенка.