Работнікі “Белтрансгазу” перасядуць на “Мэрсэдэсы” і атрымаюць утрая болей
А каля ўсіх офісаў кампаніі знялі беларускія сцягі і павесілі замест іх газпрамаўскія.
Такія змены адбыліся пасля прыезду ў Мінск старшыні праўлення расійскага холдынгу “Газпрам” Аляксея Мілера. Ён прыехаў сюды ў сераду, каб пазнаёміцца з калектывам былога беларускага прадпрыемства. “Белтрансгаз” цяпер належыць Расіі. Неўзабаве кампанію пераназавуць і гэта ўжо будзе “Газпрам трансгаз Беларусь”, піша “Наша Ніва”.
Для беларускіх супрацоўнікаў збудуюць новы офіс са спарткомплексам — гэта стандарт для “газпрамаўцаў”. Абновяць і аўтапарк для менэджменту — супрацоўнікі перасядуць на аўто маркі Mercedes-Benz. Заробкі таксама мяняюцца — іх падвышаюць утрая.