Расійскія апазіцыянеры замест "Марша мільёнаў" пойдуць на допыты?
У Следчы камітэт на 12 чэрвеня выкліканыя апазіцыянеры, у якіх сёння прайшлі ператрусы.
У гэты дзень мусіць адбыцца ўзгодненая з уладамі акцыя апазіцыі "Марш мільёнаў — 2".
Нагадаем, што ператрусы прайшлі ў блогера Аляксея Навальнага, каардынатара руху "Левы фронт" Сяргея Удальцова і яго жонкі Анастасіі Удальцовай, сустаршыні руху "Салідарнасць" Іллі Яшына і тэлевядоўцы Ксеніі Сабчак. Усё гэта адбываецца ў рамках крымінальнай справы па масавых беспарадках у Маскве 6 траўня.
Фота — svaboda.org