Разгляд касацыі Ірыны Халіп перанеслі на месяц
Ён адбудзецца 19 ліпеня.
Пра гэта сайту interfax.by паведамілі ў Мінскім гарадскім судзе. Раней касацыя была прызначаная на 21 чэрвеня.
Разам са скаргай Ірыны Халіп будуць разглядацца касацыйныя скаргі Паўла Севярынца — кіраўніка выбарчага штаба Віталя Рымашэўскага і Сяргея Марцалева — кіраўніка выбарчага штаба Мікалая Статкевіча.
Нагадаем, Ірыне Халіп суд прысудзіў 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады. Марцалева асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам на 2 гады. Севярынец атрымаў прысуд у 3 гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.