"Дынама" на "Мінск-Арэне" разгромлена аўтсайдэрам — 3:6 (відэа)
У сераду прайшоў чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі.
Мінскае "Дынама" прымала аўтсайдэра Усходняй канферэнцыі — "Аўтамабіліст" з Екацярынбурга. Дынамаўцы першыя прапусцілі шайбу, але першы перыяд выйгралі — 2:1, шайбы закінулі Павелскі і Ніскала. Да таго ж Лайнэ не рэалізаваў буліт. А другі перыяд быў цалкам правалены — 0:4. У трэцім перыядзе сапернікі закінулі па адной шайбе (у дынамаўцаў вызначыўся Стэплтан).
За гульнёй на "Мінск-Арэне" назіралі больш за 12 тысяч заўзятараў.
30 лістапада "Дынама" прымае "Металург" з Магнітагорска.
Пасля піва і чыпсаў мінскае "Дынама" выпусціла мыла з зубрам (фота)
Фота — hcdinamo.by