Рэгі-фестываль "Да!Бро!" адбудзецца ў другі раз і стане міжнародным

Другі рэгі-фестываль "Да!Бро!" пашырае межы: акрамя вядучых беларускіх рэгі-гуртоў, сёлета ў Мінску выступяць і замежныя зоркі. Так, цягам 6-ці гадзін з паўнавартаснымі вялікімі сэтамі і новай праграмай выступяць вядучыя рэгі-гурты Беларусі"Аддис Абеба" і Botanic Project, а таксама госць з расійскага ПрыволжскаРома ВПР. У будучыні "Да!Бро!" плануе яшчэ больш пашырацца і прывозіць у Беларусь сусветнавядомыя рэгі-гурты.

“Мы хочам пашырыць межы фестывалю як мага болей, — распавядае арганізатар фестывалю Нік Маторын.Калі спачатку мы думалі запрашаць толькі беларускія гурты, то зараз вырашылі, што будзем прывозіць і іншых музыкантаў. Сёлета мы запрашаем выступіць у нас расійскі гурт, а далей плануем запрашаць і замежныя “далёкія” каманды”.

Рома ВПР і яго "Фестиваль Всего На Свете" ўжо выступалі з канцэртам у клубе "Графіці". Зараз каманда выпусціла новы альбом, які і прадставіць у Мінску.

Для наведвальнікаў фэсту арганізатары рыхтуюць шмат сюрпрызаў, сярод якіх — адмысловы дэкор, які пакуль трымаецца ў сакрэце. Шасцігадзінная атака пазітыву "Да!Бро!" адбудзецца ў клубе “Мулен Руж” 22-га красавіка. Пачнецца фестываль а 16-ай гадзіне і працягнецца да 22-ой. Квіткі каштуюць ад 70000 да 140000. Звяртаем вашу ўвагу: набыць квіткі можна толькі ў клубе “Графіці”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі