РРБ-Банк: Продаж долара па 4 тысячы будзе абмежаваны
У банку прызналіся, што ёсць вусная рэкамендацыя Нацбанка трымаць курс не вышэй за 4000, а ў абменніках па-ранейшаму будуць толькі тыя долары, якія здадуць.
Курс долара ў абменніках не перавысіць 4 тысячы. Адпаведную вусную рэкамендацыю банкам даў Нацбанк, паведамілі Еўрарадыё ў РРБ-Банку.
“Ва ўсіх банках, прыкладна, такі курс, таму што ёсць вусная рэкамендацыя Нацыянальнага банка. У нармальных умовах курс рэгулюецца сусветным рынкам. Сыходзячы з таго, што курс на міжбанку складае 5100-5300 рублёў продаж наяўнай валюты па 4000 рублёў будзе абмежаваны. Тое, што будуць здаваць у абменнікі, тое будзе і прадавацца. Калі не будзе рэкамендацый, то будзе рэальны курс згодна з пазабіржавым рынкам. Хутчэй за ўсё Нацбанк хоча паглядзець, што атрымаецца з такога рашэння”, – адзначыў супрацоўнік банка.
Фота: photo.bymedia.net