Рух “Фэмен”: Не рабіце з Украіны еўрабардэль!

110915 Eurafokus.mp3

Так распачалася прэс-канферэнцыя актывістак скандальнага ўкраінскага жаночага руху “Фэмен” Аляксандры і Іны Шаўчэнкі ў Варшаве. Пра напалову аголеных мітынгуючых дзяўчатаў ужо неаднаразова паведамлялі вядучыя СМІ Еўропы. Варшаўская прэс-канферэнцыя “Фэмен” была прысвечана чэмпіянату Еўропы па футболе, які ў 2012 годзе мае адбыцца ў Польшчы ды Ўкраіне.

Аляксандра Шаўчэнка: “Мы вырашылі пачаць прэс-канферэнцыю такім чынам, каб праілюстраваць, што будзе адбывацца падчас свята псеўда-футбола ў Польшчы і Ўкраіне, якая гэта будзе катастрофа. Жаночы рух “Фэмен” хіба адзіны ва Ўкраіне, які бачыць не толькі пазітыўныя бакі гэтага “свята футбола”. На гэты конт у нас ёсць свая пазіцыя”.


Па словах актывістак руху “Фэмен”, правядзенне чэмпіянату Еўропы па футболе ва Ўкраіне і ў Польшчы ніякім чынам не дапаможа вырашыць тыя праблемы, якія зараз існуюць у гэтых дзяржавах, а наадварот прывядуць да катастрофы.

Інна Шаўчэнка: “УЕФА не хвалюе сам футбол, прыгажосць гэтай гульні. Іх хвалюе толькі тое, колькі яны на гэтым заробяць грошай. Гэта бачна па тым, які вобраз футбольнага заўзятара фармуе еўрапейская футбольная асацыяцыя. Яны ўлазяць у польскія законы і хочуць дазволіць распіцце піва на стадыёнах. З аднаго боку, мы кажам пра футбол, а з іншага боку, бачым алкагольныя напоі і танных ўкраінскіх дзяўчатаў для замежных фанаў”.


Актывісткі “Фэмен” падкрэсліваюць, што падчас Еўра-2012 ва Ўкраіну з’едзецца шмат прастытутак з дзяржаваў, якія з ёй мяжуюць. Акрамя таго, гэта сур’ёзна пагражае Еўропе ўсплёскам такіх хваробаў, як СНІД і сухоты.

Аляксандра Шаўчэнка: “Украіна ўжо сёння першая ў Еўропе па колькасці захворванняў на СНІД і на сухоты. І мы баімся, што фанаты з Еўропы імпартуюць гэтыя хваробы ў свае дзяржавы. Мы супраць таго, каб Украіна на перыяд Еўра-2012 зрабілася “еўрабардэлем”.


Падчас прэс-канферэнцыі яе ўдзельніцы ўспомнілі, што Ўкраіна і Польшча – вельмі карумпаваныя дзяржавы.

Аляксандра Шаўчэнка: “Грошы, якія будуць заробленыя на чэмпіянаце Еўропе, асядуць у прыватных кішэнях , а не застануцца ў дзяржаўных бюджэтах. Звяртаючыся да УЕФА, мы б хацелі зазначыць, што калі сітуацыя ня зменіцца, “Фэмен” будзе рыхтаваць для вас шмат неспадзяванак”.


Пасля прэс-канферэнцыі актывісткі руху “Фэмен” выйшлі на вуліцы Варшавы, дзе раздавалі мінакам улёткі і фатаграфаваліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі