Румас абяцае, што адзінай валюты з Расіяй Казахстанам чакаць доўга
У межах Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана адзіная валюта можа з'явіцца ў доўгатэрміновай перспектыве.
Пра гэта 20 снежня журналістам у Маскве паведаміў віцэ-прэм'ер Беларусі Сяргей Румас.
Румас: "Пакуль пытанне аб увядзенні адзінай валюты не абмяркоўваецца. Разам з тым, у доўгатэрміновай перспектыве гэтае пытанне не здымаецца з парадку дня. Увядзенне адзінай валюты, напэўна, будзе вяршыняй інтэграцыі. Для гэтага нам трэба паслядоўна прайсці цэлы шэраг крокаў у выраўноўванні як макраэканамічнай палітыкі, так і валютнай палітыкі, каб гэта рашэнне магло быць рэалізаванае".