Самагонны апарат узарваўся ў кватэры гамяльчанаў (фота)
Выбух прывёў да некаторых разбурэнняў, гаспадары кватэры атрымалі апёкі.
9 чэрвеня а 20.18 на пульт МНС паступіў званок ад мужчыны, які паведаміў, што ў суседняй кватэры дома па вуліцы Жамчужнай адбыўся выбух. Як высветлілі ратавальнікі, разрыў самагоннага апарата адбыўся без узгарання.
Гаспадары паставілі на газавую пліту 40-літровы бідон, змантаваны ў самаробны самагонны апарат. Сталі награваць у ім брагу, але апарат перагрэўся і ўзляцеў у паветра.
На кухні аплавілася плітка на столі, часткова пашкоджанае шкло і ПВХ-каркас балконнай рамы. Гаспадар і яго жонка абварыліся кіпячонай брагай і гарачым парам. З апёкамі яны трапілі ў лякарню. Іх дзеці не пацярпелі, інфармуе odsgomel.org