Сбербанк Расіі гатовы падтрымаць “беларускую стабільнасць”
Пра гэта сёння на сустрэчы з беларускім прэм’ерам Міхаілам Мясніковічам заявіў старшыня праўлення банка Герман Грэф.
Ён адзначыў, што сітуацыя, якая сёння склалася ў эканоміцы Беларусі, узнікае ў многіх краінах. На думку кіраўніка Сбербанка, для расійскага боку важна, каб у Беларусі была стабільнасць — як сацыяльная, так і макраэканамічная. Герман Грэф паабяцаў зрабіць усё для пераадолення крызісу, паведамляе БЕЛТА.
Пры гэтым ён адзначыў, што палепшыць сітуацыю ў валютным сектары дапамогуць толькі рынкавыя метады. Да канца года ў Беларусі будуць сфармаваныя ўсе перадумовы для лібералізацыі валютнага рынка, лічыць расійскі банкір.