Сёння адбудзецца рэспубліканская акцыя "Стоп-бензін 2"

Адначасова акцыяй будуць абхоплены мінімум 12 гарадоў.

У Мінску акцыя пачнецца ў 18.00 на АЗС набліжаных да цэнтра горада. Плануецца, што людзі будуць прыязджаць на запраўкі, станавіцца ў чаргу, запраўляцца па два літры і разлічвацца дробнымі купюрамі, прасіць чэкі і тым самым ствараць чэргі і нязручнасці.

У 19.30 аўтааматары выедуць на праспект Незалежнасці, з боку плошчы Незалежнасці і будуць ехаць па праспекце з хуткасцю 45-50 км/гадзіну з уключанымі агнямі блізкага святла, займаючы вялікую частку праезнай часткі. Рух скончыцца на паркоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі.

Акцыя завершыцца калектыўным зваротам арганізатараў асабіста да кіраўніка краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі