Варшава смуткуе па загінулых пад Смаленскам (ФОТА)
Сёння гадавіна авіякатастрофы пад Смаленскам. 10 красавіка 2010 года ў ёй загінула 96 палякаў, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі з жонкай Марыяй.
Авіякатастрофа ўнесла жыцці 89 вядомых польскіх палітыкаў, амаль усяго вышэйшага вайсковага камандавання, грамадскіх і рэлігійных дзеячаў, а таксама 7 членаў экіпажу самалёта.
Польская дэлегацыя накіроўвалася ў Расію з прыватным візітам на жалобныя мерапрыемствы з нагоды 70-х угодкаў расстрэлу польскіх афіцэраў у катынскім лесе.
Учора, напярэдадні гадавіны трагедыі месца авіякатастрофы наведалі сваякі загінулых. Удзельнікі гэтай жалобнай пілігрымкі памаліліся і ўсклалі кветкі да помных крыжоў.
У вокнах жыхароў Варшавы сёння паказаліся нацыянальныя сцягі з чорнымі стужкамі: уся Варшава узгадвае ахвяраў катастрофы. Святкаванні падзяліліся на афіцыйныя і альтэрнатыўныя: трансляцыя жалобнай цырымоніі з удзелам прадстаўнікоў польскага Ураду транслявалі ўсе польскія тэлеканалы, у той час як ля таго самага памятнага крыжа насупраць прэзідэнцкага палацу на Кракаўскім прадмесці сабралося некалькі тысяч людзей з розных арганізацый, у тым ліку з апазіцыйнай партыі "Права і Справядлівасць".