На сёння запланаваныя пікеты ў падтрымку Алеся Бяляцкага
Грамадскія актывісты плануюць правесці іх, нягледзячы на забарону.
Нагадаем, што менавіта на 22 жніўня быў запланаваны шэраг пікетаў салідарнасці з арыштаваным праваабаронцам Алесем Бяляцкім. Пікеты планаваліся па ўсёй краіне, аднак мясцовыя ўлады іх забаранілі.
Лідар праваабарончага цэнтра "Вясна" знаходзіцца пад вартай ад 4 жніўня. Яго абвінавачваюць у нясплаце падаткаў. Бяляцкаму пагражае да сямі гадоў турмы.