Сёння ў Бярозе разгледзяць справу актывісткі КХП-БНФ

6 верасня ў Бярозе разгледзяць адміністрацыйную справу супраць старшыні мясцовай суполкі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Галіны Кавалевіч. Жанчыну вінавацяць у тым, што яна не падпарадкавалася міліцыянтам падчас акцыі маўклівага пратэсту 13 ліпеня. Яна кажа, што падчас разгону акцыі сядзела на лаўцы ля гарадской плошчы і чытала газету. Міліцыянты запатрабавалі ў жанчыны пашпарт, аднак Кавалевіч мела пры сабе толькі пенсійнае пасведчанне. У выніку міліцыянты яе затрымалі, паведамляе “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі