Амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан ужо вярнуўся ў Мінск

Амбасадар Чэхіі Іржы Карас прыедзе ў Мінск у пятніцу. Да канца тыдня ў Беларусь збіраецца вярнуцца пасол Эстоніі Яаак Лэнсмэнт, інфармуе Радыё Свабода.

Нагадаем, у лютым улады Беларусі адклікалі для кансультацый амбасадара ў Польшчы і прадстаўніка ў Брусэлі, адначасова было прапанавана польскаму амбасадару і кіраўніцы прадстаўніцтва ЕС "вярнуцца ў свае сталіцы", таксама для кансультацый. У адказ краіны ЕС адначасова адклікалі з Беларусі ўсіх сваіх паслоў.

Пасля нядаўняга вызвалення палітвязняў Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі эксперты пачалі прагназаваць хуткае вяртанне амбасадараў краін ЕС у Мінск.

Фота — Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі