Шатландцы да 2020 года пабудуюць першы ў свеце плывучы горад

Маштабная рэканструкцыя берагоў ракі Клайд абыдзецца ў 2 млрд фунтаў стэрлінгаў, з якіх 30 млн пойдзе на будаўніцтва гарадка.

Спачатку пабудуюць плывучую дарогу, паабапал яе — двух-ці трохпавярховікі, гатэлі, офісы, крамы, рэстараны і прыстані для яхт.

Распрацоўшчыкі праекту адзначаюць, што шатландскі рачны гарадок будзе экалагічна чыстым. Там будзе шмат зеляніны, смецце будзе забіраць спецыяльная баржа, а галоўнае — не будзе машын, інфармуе сайт podrobnisti.ua.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі