Штодня авіякампаніі губляюць 70 тысяч валізак

Летась у аэрапортах згубілася на 20% больш багажу, чым у 2010. Падстаў спадзявацца, што ў будучыні сітуацыя палепшыцца, няма, ― адзначаюць даследчікі кампаніі “FlightCenter”.

За 2011 год пасажыры, па прыбыцці на месца, не далічыліся 25 мільёнаў валізак. Гэта прыкладна 1 прадмет багажу на 100 вандроўнікаў. У сярэднім для пошуку страчаных торбаў авіякампаніям патрабуецца 48 гадзінаў.

А амаль 500 тысяч валізак так і не вяртаецца да сваіх гаспадароў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі