Шведскую прыбіральшчыцу больш не вінавацяць ва ўгоне цягніка

На думку пракурораў, жанчына выпадкова падчас прыборкі націснула на некаторыя кнопкі, з-за чаго цягнік пачаў рухацца. Цяпер праваахоўнікі зацікавіліся кампаніяй-аператарам і магчымым парушэннем законаў пра ахову працы, паведамляе ВВС.

Нагадаем, што некалькі дзён таму ў Швецыі непадалёк ад Стакгольму прыбіральшчыца сярод ночы ўгнала з дэпо прыгарадны цягнік. У выніку састаў з чатырох вагонаў урэзаўся ў трохпавярховы жылы дом. У момант катастрофы ў доме знаходзіліся тры сям'і. На шчасце, ніхто з жыхароў не пацярпеў.

Фота — EPA/UPG

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі