Сірыйская армія штурмуе гарады. Ёсць ахвяры.
Ужо загінуў не менш як 61 чалавек. Мноства параненых.
Штурм трох сірыйскіх гарадоў пачаўся ў нядзелю. У горадзе Хама колькасць ахвяр вайскоўцаў дасягнула 45 чалавек, яшчэ 13 загінулі ў Дэйр Аль-Зор і трое ў Дэръа.
Самая жорсткая барацьба разгарнулася ў Хамаі, жыхары якой закідвалі сірыйскіх салдат камянямі.
Нагадаем, што акцыі пратэсту ў краіне з патрабаваннем кардынальных палітычных рэформаў і адстаўкі дзеючага прэзідэнта Башара Асада не спыняюцца з сакавіка. Усяго за гэты час, па дадзеных праваабаронцаў, загінулі 1,5 тыс. чалавек.