Алесь Пушкін знайшоўся і патэлефанаваў жонцы

Нагадаем, смаргонскі суд 10 верасня працягваў разгляд справы мастакоў і актывістаў, якія 2 верасня правялі перфоманс у гонар дня нараджэння Расціслава Лапіцкага — дзеяча антыкамуністычнага падполля ў паваенны час, расстралянага ў 1950 годзе. 

Разгляд справы Алеся Пушкіна адклалі на 24 верасня, бо ён не паспеў азнаёміцца з пратаколамі. Як паведаміў Еўрарадыё Уладзімір Шульжыцкі (ён сёння быў пакараны штрафам у памеры 3 млн рублёў), з суда Пушкін выйшаў і яго яшчэ бачылі ў горадзе. Але да дома мастака Валянціна Варанішчы ён не дайшоў. У смаргонскай міліцыі Еўрарадыё сказалі, што будуць гаварыць толькі са сваякамі. Але калі жонка Алеся Яніна патэлефанавала туды, ёй сказалі: "яны выйшлі з зала суда ўсе разам і пайшлі ў бок цэнтра". І ўсё.

Тэлефон Алеся Пушкіна быў недаступны.

Як паведаміла Еўрарадыё Яніна Пушкіна, дзесьці пасля 22-й гадзіны ёй патэлефанаваў Алесь, толькі і сказаў: "Я ў Варанішчы, не хвалюйся".

Фота — Алеся Дзергачова, nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі