Спецкамісія расследуе інцыдэнт з вайсковым самалётам пад Лідай
Здарэнне адбылося 31 студзеня на авіяпалігоне "Нёман".
Як інфармуе БЕЛТА, на палігоне адпрацоўвалася баявое выкарыстанне штурмавікоў Су-25 па наземных мэтах. Раптам у аднаго са штурмавікоў сарвала "ліхтар" — празрыстую частку кабіны. За штурвалам быў ваенны лётчык першага класа — гвардыі маёр, які налётаў ужо больш за 1100 гадзінаў.
Для лётчыка ўсё скончылася шчасліва: ён давёў машыну да аэрадрома і паспяхова пасадзіў яе.
Паводле папярэдніх звестак, прычынай інцыдэнту стаў канструктыўны недахоп. Але расследаванне яшчэ не скончана, кажуць у Мінабароны.