С.Шапіра: “Камусьці трэба было спецыяльна паказаць непадпарадкаванне”
Старшыня Гродзенскага аблвыканкаму сёння сустрэўся з незадаволенымі новымі правіламі перасячэння мяжы.
У сустрэчы таксама ўдзельнічалі кіраўнікі мытні і памежнай службы, перадае Гродзенская тэлерадыё кампанія.
“Можа быць, для кагосьці з вас учора была неабходнасць вырашэння побытавых і чалавечых пытанняў, а для кагосьці гэта было спецыяльна, для таго каб узрушыць краіну, паказаць непадпарадкаванне. Я ж да вас прыехаў — чаго вы дарогу абмежавалі? Значыць, вам трэба было не рашэнне праблем?” — звярнуўся Сямён Шапіра да гродзенцаў, што прыйшлі на пазапланавую сустрэчу з кіраўніцтвам вобласці.
Ніжэй змешчана відэа ўчорашняга выступу Шапіры ў Брузгах, а таксама разгону ўдзельнікаў акцыі пратэсту.