Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў таксама ў спісе невыязных

Па яе словах, памежнікі проста сказалі, што яе прозвішча ёсць у базе асоб, якім абмежаваны выезд. Літвіна кажа, што гэта сведчанне таго, што пашырэння ўціску на грамадзянскую супольнасць. Асабліва прыкра тое, што вядома гэта становіцца ў Дзень Канстытуцыі, адзначае яна. Нагадаем, што 30-ы артыкул Канстытуцыі гарантуе грамадзянам Беларусі права на свабоду перамяшчэння.

Дарэчы, Літвіна стала першай невыязной, якой памежнікі паставілі ў пашпарце адпаведны штамп забароны "У выездзе адмоўлена". Памежнікі паведамілі кіраўніцы БАЖ, што яе прозвішча ў спіс невыязных унеслі супрацоўнікі міліцыі і патрабаваць тлумачэнні трэба ў іх.

Сёння старшыня БАЖ будзе праводзіць кансультацыі з юрыстамі і пісаць адпаведныя запыты ва ўсе дзяржструктуры, якія могуць быць датычныя да ўнясення яе ў спіс невыязных.

Таксама сёння стала вядома, што з Беларусі не выпусціцлі тэлежурналіста Міхася Янчука.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі