Суд над Фёдарам Мірзаянавым прызначаны на 27 красавіка
Пра гэта паведамляе бацька абвінавачанага ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" 19 снежня грамадзянін Расіі Рым Мірзаянаў.
Справа Фёдара Мірзаянава будзе разглядацца ў судзе Партызанскага раёна Мінска.
Тым часам расійскі МЗС адрэагаваў на акцыі ў падтрымку Фёдара, якія праходзяць у Маскве. Іх арганізатарам у расійскі рух "Салідарнасць" патэлефанавалі з консульскага аддзела МЗС і выказалі жаданне пагутарыць з бацькам Фёдара.
У прыёмнай МЗС актывістаў "Салідарнасці" запэўнілі, што па справе Мірзаянава робяцца запыты ў Беларусь, на сітуацыю імкнуцца паўплываць, паведамілі, што па інтэрнэце і асабіста ад грамадзян перададзена шмат зваротаў у падтрымку Фёдара Мірзаянава.
Нагадаем, у Маскве з 14 красавіка кожны працоўны дзень праходзяць пікеты ля будынка МЗС РФ з патрабаваннем накіраваць назіральнікаў ад расійскай дыпмісіі ў Мінск на суд па справе аб "масавых беспарадках".