Суд над гродзенскім святаром перанеслі на 22 чэрвеня
На працэс не з'явіўся ўчастковы Тадэвуш Матукевіч, які складаў пратакол на святара.
Нагадаем, праваслаўнага іерэя Мікалая Гайдука судзяць за адмову ад дактыласкапіі. Падтрымаць айца Мікалая Гайдука ў Ленінскі раённы суд Гродна прыйшло 10 святароў у расах і 50 парафіян, паведаміла Радыё "Свабода". Журналістам забаранілі прысутнічаць на фармальна адкрытым працэсе.
Нагадаем, што святара вінавацяць у непадпарадкаванні службовым асобам. Сам жа іерэй кажа, што міліцыянты склалі пратакол завочна і з парушэннямі.
Фота — svaboda.org