Суд над беларусамі ў Лівіі адклалі да 8 траўня

Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на расійскую амбасаду ў Трыпалі. Гэта ўжо другі перанос суда. Спярша яго прызначылі на 16 красавіка, потым перанеслі на 1 траўня.

Нагадаем, што разам з трыма нашымі суайчыннікамі перад судом паўстануць расіяне і ўкраінцы. Іх вінавацяць у дапамозе рэжыму былога лідара Лівіі Муамара Кадафі. Нібыта, група аднаўляла вайсковую тэхніку, якую рэжым Кадафі выкарыстоўваў для "знішчэння лівійскага народа".

Фота — gooddays.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі