Акцыі салідарнасці з Беларуссю па ўсім свеце (ФОТА, ВІДЭА)

У нядзелю прайшла першая акцыя ў Маямі, ЗША. Моладзевыя дэмакратычныя актывісты з "Маладой Кубы" даслалі Еўрарадыё фатаздымкі і відэа з акцыі.

Неўзабаве распачынаецца акцыя ў Стакгольму, таксама чакаюцца акцыі ў Кіеве, Брусэлі, Лондане, Карлштадце, Мальмё, Вашынгтоне ды іншых гарадах. Сачыце за эфірам Еўрарадыё.

Бельгія, Брусэль

"Young Libertarians" правядзе акцыю ля амбасады Беларусі ў Брусэлі (Av.Moliere 192 1050 Elsene), пачатак а 11:00 па мясцовым часе. Тэлефоны арганізатараў: : +32478031525 ці +32498675580;

Дэвід Нэйскенс, прэзідэнт "Маладых Ліберытарыянцаў", па тэлефоне для Еўрарадыё: "Адбыўся невялікі пікет, 5-7 чалавек, мы закінулі віншавальны ліст у скрынку беларускай амбасады"


Вялікабрытанія, Лондан

Акцыя пройдзе з 18:00 да  19:00 па мясцовым часе ля амбасады Беларусі ў Лондане (6 Kensington Court, W8 5DL London, United Kingdom)

Нямеччына

Берлін: акцыя пачнецца ў 11:00 па мясцовым часе

Швецыя

Стакгольм: акцыя пачнецца ў 11:00 па мясцовым часе

Мальмё:  акцыя пачнецца ў 17:00 па мясцовым часе

Карлcтад: акцыя пачнецца ў 16:00 па мясцовым часе

Уппсала, Ліншопін і Фалун: акцыя пачнецца ў 12:00 па мясцовым часе

13:20. У буйнейшых шведскіх гарадах у акцыях удзельнічаюць сотні людзей.

Акцыі салідарнасці з Беларуссю праходзяць сёння ў Стакгольме і шэрагу гарадоў Швецыі. На іх прыйшлі сотні людзей, а сярод іх і прадстаўнікі беларускай дыяспары, паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё удзельнік акцыі Юрась Станкевіч. Паводле яго слоў, над натоўпам лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі.

110825 StankevichS.mp3

Christian Holm (Крысціян Хольм), дэпутат Парламенту Швецыі ад Партыі Мадэратаў (Кансерватары) і адказны за беларускае пытанне. У лютым 2006 году напярэдадні выбараў, Крысціян разам са сваімі шведскімі калегамі былі затрыманы ў Горадні міліцыяй і КДБ у часе наведвання Беларусі, з мэтай падтрымкі дэмакратычнага руху. На дадзены момант Крысціян мае забарону ўезду ў Беларусь, беларуская амбасада нават адмаўляецца проста прыняць ягоны дыпламатычны пашпарт на разгляд заявы па атрыманні візы. Забарона адбылася пасля 19 снежня, калі ён прысутнічаў на пл. Незалежнасці і сам быў сведкам жорсткага разгону мірнага пратэсту.

Юрась Станкевіч, Міжнародная працоўная група Партыі БНФ, прамаўляючы пра цяперашнюю сітуацыю, узгадваючы палітычных вязняў і дзякуючы шведам за падтрымку і салідарнасць за нас, беларускі народ, які не мае магчымасці выказвацца свабодна.

Erik Bengtzboe (Эрык Бэньцбу), старшыня найбуйнейшай моладзевай арганізацыі Швецыі, Маладыя кансерватары (якая належыць Партыі Мадэратаў).

Крысціян Хольм, прамова ў Стакгольме:

"Сёння мы далі пачатак глабальнай кампаніі па падтрымцы беларускага народу. Сёння, у дзень, калі 20 гадоў таму Беларусь правядліва вярнула сабе незалежнасць. На жаль, дэмакратыя і свабода не затрымаліся ў Беларусі на доўга, бо рэжым Лукашэнкі вярнуў краіну назад у савецкую эру, з уласцівымі ёй брутальнасцю і непавагай да ўласнага народу! Менавіта таму наша адказнасць ёсць стаць на шлях яшчэ большай падтрымкі беларускага народу і іх прагны жыць свабодна. Сёння мы прыйшлі на гэтую плошчу (Norrmalmstorg - Норрмальмсторй) ў цэнтры Стакгольма, дзе 20 гадоў таму збіраліся соткі людзей на маніфестацыі ў падтрымкі Прыбалтыкі і іх незалежнасці, пары тыдняў таму мы святкавалі 20-годдзе іх незалежнасці, таму мы павінны зрабіць усё магчымае з нашага боку, каб у хуткім часе мы прыйшлі сюды зноў на маніфестацыю, але ўжо не супраць рэжыму Лукашэнкі, а каб мы маглі святкаваць вятранне свабоды беларускаму народу, які гэтага заслугоўвае! Мы бачым і назіраем за тым, што Лукашэнка робіць, і мы гэтага ніколі не прымем і будзем працаваць супраць яго, пакуль ягоны рэжым не знікне!"

Фота са Стакгольму: Юрась Станкевіч спецыяльна для Еўрарадыё

Акцыя праходзіць на цэнтральнай плошчы шведскай сталіцы, дзе 20 гадоў таму адбываліся маніфестацыі ў падтрымку незалежнасці еўрапейскіх краінаў ад Савецкага Саюза і супраць дыктатуры савецкага рэжыма.

Адзначым, што маніфестацыі падтрымкі беларускага народу ў шведскіх гарадах праводзяцца з ініцыятывы маладых кансерватараў — моладзевага крыла кіруючай кансерватыўнай партыі.

16:22. Акцыя прайшла ў Ліншопіне (Швецыя)

Маніфестацыя адбылася на цэнтральнай плошчы па ініцыятыве Маладых Кансерватараў (Моладзевага крыла кіруючай Партыі Мадэратаў), нагледзячы на гэта, дзве іншыя моладзевыя арганізацыі далучыліся ла маніфестацыі, дзе агулам каля 50-ці чалавек узялі ўдзел пасля чаго ўсе ўдзельнікі падпісаліся пад лістом пратэсту супраць парушэння правоў чалавека ў Беларусі, таксама як і ў Стакгольме і іншых шведскіх гарадах, У рэзультатце, сабраныя лісты з подпісамі будуць перададзеныя ў амбасаду Беларусі.

Аўстралія

Алістар Коў, ліберальны прадстаўнік Заканадаўчага сходу для "Аўстралійскай сталічнай тэрыторыі" зрабіў прамову з нагоды свята ў Беларусі. Прыводзім вытрымку са звароту:

"Я далучаюся да многіх тысяч людзей па ўсім свеце, хто заклікае да дэмакратыі і свабоды ў Беларусі.

Беларусь жыве пры апошняй дыктатуры ў Еўропе, хоць і з'яўляюцца еўрапейскай краінай.

Міжнародны Дэмакратычны Моладзевы саюз з'яўляецца каардынатарам акцый салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю. Разам з Вялікабрытаніяй, Швецыяй ды іншым светам, мы маем надзею на рост руху за змены ў гэтай усходнееўрапейскай дзяржаве"

Украіна, Кіеў

У 14:00 каля помніка Тарасу Шаўчэнку адбудзецца святкаванне 20-годдзя адраджэння беларускай дзяржаўнасці.

Польшча, Варшава

У 15:30 па мясцовым часе ля амбасады Беларусі

17:00. Каля беларускай амбасады ў Варшаве — пікет у падтрымку палітвязняў

У ім удзельнічае каля 40 чалавек. Яны разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сцяг.

Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё распавёў удзельнік акцыі Ігар. Па яго словах, каля пікету прайшлі два супрацоўнікі амбасады. Пры гэтым яны старанна рабілі выгляд, што не заўважаюць акцыі. 
Дарэчы, паліцыянтаў каля пікету няма ўвогуле.

Нагадаем, што ў розных краінах свету сёння ладзяцца таксама акцыі ў падтрымку беларускай незалежнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі