Сямашка прапанаваў ліквідацыю "Камволя" замест мадэрнізацыі (відэа)

Першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка прапанаваў развіваць камвольную вытворчасць на базе мінскай фабрыкі "Сукно" і Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі. У прыватнасці, з "Камволя" ў Мінску частку абсталявання плануецца перанесці на гэтыя дзве фабрыкі. А ў вызваленых карпусах "Камволя" мінскія ўлады змогуць размясціць выстаўны комплекс ці скарыстаць з іншай мэтай. Па словах Сямашкі, рэалізацыя гэтага праекта абыдзецца танней, чым поўная мадэрнізацыя "Камволя", перадае БЕЛТА.

Лукашэнка, аднак, заявіў, што праект трэба дэталёва разгледзець, а не спяшацца. Нагадаем, што ў снежні мінулага года Лукашэнка наведваў "Камволь" і быў шакаваны станам прадпрыемства. Тады былі звольненыя дырэктар завода і кіраўніцтва канцэрна "Беллегпрам". Лукашэнка публічна абяцаў аднавіць прадпрыемства да наступнай зімы.

Фота — belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі