Сярэднявечны "Рубон" у Полацку (фота)

Пад праліўным дажджом і ў холадзе прыйшлося сёлета весяліцца рэканструктарам сярэднявечнай беларускай спадчыны ў Полацку. Тое іх не асабліва засмучала -- рыцары і іх жанчыны да непагадзі звыклыя. Наракалі толькі што на не вельмі вялікую колькасць удзельнікаў -- большасць прыехала ў Полацк са сталіцы, нехта з Віцебска і Гродна. Самыя далёкія госці -- са Смаленску. А хацелася каб так, як у былыя гады -- пазмагацца з французамі, немцамі ды гішпанцамі. Але "часы ўжо не тыя", гавораць рыцары і змагаюцца паміж сабой.

Адным з відаў спаборніцтваў была стральба з лука ў рухомую мішэнь.

Перыядычная залева змушала ўдзельнікаў фестывалю сушыцца ля вогнішчаў.

"Рубіліся" на "Рубоне" амаль па-сапраўднаму.

Гледачоў было няшмат, затое самыя адданыя.

Галовы на полі бою не ляцелі, а вось зубы з лёгкасцю :)

Асабліва ўдалыя рыцары былі ўзнагароджаныя мілавіднымі сяброўкамі.

А зброя і рыштунак менш удалых распрадавалася за бясцэнак.

На фестывалі можна было набыць і самыя розныя абярэгі. Як з сапраўднага золата, так і, вядома ж, з фальшывага. 

Да абноваў прымерваліся нават міліцыянты.

Бугурт -- масавая бойка паміж узброенымі рыцарамі.

І батлейка -- для менш мужных і агрэсіўных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі