Сяргей Сацук: Трэба было пераконваць Лукашэнку, а не "ваяваць" з ім
Галоўны рэдактар электроннага выдання "Ежедневник" пракаментаваў адмову кіраўніка дзяржавы памілаваць Уладзіслава Кавалёва.
На думку Сацука, і праваабаронцы, і маці Кавалёва Любоў няправільна дзейнічалі, калі пасля абвяшчэння прысуду "аб'явілі вайну рэжыму", пачалі звяртацца ў еўрапейскія структуры. Ён перакананы, што трэба было спачатку напісаць прашэнне аб памілаванні і чакаць рашэння кіраўніка дзяржавы. "Вытрымаць паўзу" і толькі пасля гэтага пачынаць актыўныя дзеянні. Сацук адзначае, што паколькі ўсё ў нашай краіне вырашае адзін чалавек, дык трэба было і спрабаваць яго пераканаць, напісаўшы ліст у Адміністрацыю прэзідэнта. Прычым, не браць пад сумнеў прысуд.
120315 SacukS.mp3
"Не грамадскасць прымае рашэнні ў Беларусі. Гэта на Захадзе прыслухоўваюцца да грамадскай думкі", — адзначыў Сяргей Сацук.
Фота — bymedia.net