Сяргея Каваленку этапавалі ў магілёўскую калонію №19

Пра гэта Радыё "Свабода" паведаміла маці вязня Лідзія Каваленка са спасылкай на віцебскае ўпраўленне Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС.

Нагадаем, што напярэдадні, у пятніцу, Віцебскі абласны суд адхіліў касацыйную скаргу вязня на прысуд. Ад 8 траўня Сяргей Каваленка зноў трымае галадоўку, пратэстуючы супраць прысуду.

Актывіста Кансерватыўна-хрысціняскай партыі БНФ спачатку пакаралі хатняй "хіміяй" за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга, а потым асудзілі за парушэнне адбыцця "хіміі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі