У Горках стартуюць "Дажынкі-2012"
Як мяркуецца, рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі за два дні наведаюць дзясяткі тысяч чалавек.
Як інфармуе БЕЛТА, для мясцовых жыхароў і гасцей у Горках падрыхтаваная "маштабная культурная праграма". Толькі святочны настрой на 10 асноўных творчых пляцоўках будуць падтрымліваць больш за 3500 (!) артыстаў. На цэнтральнай плошчы горада запланаванае адкрыццё памятнага знака "Сімвал дабрабыту зямлі Горацкай".
Акрамя разнастайных забаўляльных мерапрыемстваў таксама адбудуцца і спартова-масавыя, у тым ліку ў новай лядовай арэне і на абноўленым гарадскім стадыёне. А галоўнай падзеяй свята стане ўручэнне дзяржаўных узнагародаў і прэмій найлепшым працаўнікам.
Мяркуецца, што Горкі наведае кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.