Таццяна Севярынец намагаецца сустрэцца з мітрапалітам Філарэтам

Палітык, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ў сваіх лістах выказваў жаданне аб сустрэчы са святаром, каб спавядацца і прыняць Святое Прычасце, паведамляе прэс-служба БХД.

Таццяна Яўгенаўна дамовілася з айцом Васілём з Мінскай епархіі, які адказвае за царкоўную працу са зняволенымі ў турмах. Аднак следчы адмовіў ў сустрэчы Севярынца са святаром. Каб вырашыць гэтую праблему, Таццяна Севярынец спрабуе сустрэцца з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, патрыяршым экзархам Беларусі Філарэтам.
 
Па словах Таццяны Севярынец, калі атрымаецца дамагчыся заключэння дамовы царквы са следчым ізалятарам КДБ, гэта стане сапраўдным прарывам. Калі не Павал Севярынец, дык іншыя арыштаваныя здолеюць атрымаць права на споведзь, на малітву.в

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі