Тамару Сідарэнку пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі

Адпаведнае рашэнне зацвердзіла калегія Міністэрства юстыцыі 30 жніўня. Афіцыйныя тлумачэнне, чаму спынілі ліцэнзію, пакуль невядомыя, адзначае праваабарончы сайт "Вясна".

Тамара Сідарэнка працавала адвакаткай з 1978 года. Яна абараняла экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. А таксама была адвакаткай Алеся Міхалевіча.

Раней былі пазбаўленыя ліцэнзіі адвакаты Уладзімір Тоўсцік і Тамара Гараева, Алег Агееў, яго жонка адвакатка З.Залеўская, Таццяна Агеева, Павел Сапелка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі