Цішчанка: У базе неўязных палітычныя матывы не пазначаюцца

Учора з'явілася інфармацыя, што ў базе звестак асобаў, якім забаронены ўезд у Беларусь, налічваецца каля 400 тысяч чалавек. Прычым, дадзеныя на палову гэтых асобаў былі перададзеныя Расіяй.


Каб разабрацца, хто ж патрапіў у гэтую вялізную базу неўязных, Еўрарадыё паразмаўляла з кіраўніком прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандрам Цішчанкам.


Цішчанка: "Гаворка ішла пра базы, якія дзейнічаюць у рамках саюзнай дзяржавы ў сістэме памежнай бяспекі. І ў гэтыя спісы ўваходзяць асобы, якія знаходзяцца ў міжнародным вышуку, у тым ліку і па лініі Інтэрпола. Асобы, якія здзейснілі злачынствы як на тэрыторыі Беларусі, так і Расіі, і схаваліся ад суда і следства. Гэта асобы, у якіх несапраўдныя дакументы і яны не могуць перасякаць мяжу. Гэта людзі, якія ўзялі крэдыты і не выплацілі. Альбо хаваюцца ад выплаты аліментаў, хаваюцца ад прызыву ў армію. Гэта і асобы, у адносінах якіх ужывалася дэпартацыя, таму ў іх праблемы з уездам на тэрыторыю Беларусі і Расіі. А паколькі ў нас знешняя мяжа саюзнай дзяржавы, натуральна, базы мусяць быць сумешчаныя.


Еўрарадыё: Ці ёсць у спісе людзі, якіх непажадана бачыць у Беларусі  Расіі з палітычных прычынаў?


Цішчанка: "У гэтай базе палітычных матываў не пазначаецца. Калі правапарушэнне ёсць, яно і пазначаецца".


Еўрарадыё: А як можа звычайны чалавек даведацца, ці ўваходзіць ён у гэтую базу, ці можа ён ехаць у Беларусь? Ці можна гэта зрабіць раней, чым чалавек з'явіцца непасрэдна на мяжы?


Цішчанка: "Звяртацца ў консульскія ўстановы... Калі візу не будуць даваць...".


Еўрарадыё: А вось днямі кіраўнік Радыё Рацыя Яўген Вапа ехаў у Беларусь, меў беларускую візу, а яму памежнікі паставілі пячатку, што віза ануляваная. І адправілі яго назад...


Цішчанка: "На гэтае пытанне можна адказаць дакладна такім жа пытаннем наконт спадара Лысага [Мечыслаў Лысы, намеснік старшыні афіцыйнага Саюза палякаў, у красавіку 2010 года яму анулявалі на мяжы польскую візу — Еўрарадыё], які ачольвае адну з арганізацый Саюза палякаў на Беларусі. Дакладна такая была сітуацыя. Яму хтосьці нешта адказаў? У консульскай установе?..


У мінулым годзе была дакладна такая ж сітуацыя. Мы прынялі непропуск. Вось і ўсё".


Еўрарадыё: Дык з чым гэта можа быць звязана?


Цішчанка: "Гэта міжнародная практыка. Мы міжнародную практыку не мяняем. І спісы мы не складаем, мы толькі працуем з імі".

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі