ЦВК пракаментаваў адмову газет друкаваць праграму Хашчавацкага

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік нагадвае, што ёсць рашэнне Назіральнага савета пры Цэнтрвыбаркаме, які выдаў свае рэкамендацыі, што можна друкаваць, а што не, якія прамовы кандыдатаў у дэпутаты можна пускаць у тэле- і радыёэфір, а якія — здымаць з эфіру.
120906 Lazavik2.mp3
Мікалай Лазавік: “Калі нешта ім не спадабалася — на гэтай падставе адмовіць у друку праграмы не маюць права. Але ёсць ужо рашэнне Цэнтральнай камісіі, якая зацвердзіла рашэнне Назіральнага савета па выкарыстанні СМІ падчас падрыхтоўкі і правядзення выбараў. У ім дакладна вызначана: байкот не забаронены, але для гэтага не прадстаўляецца бясплатны час на тэлебачанні і радыё, і бясплатныя плошчы ў газетах”.

Нагадаем, 5 верасня кандыдат у дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, рэжысёр Юрый Хашчавацкі атрымаў адмову ў публікацыі сваёй перадвыбарчай праграмы ў газетах "Звязда” і “Рэспубліка”.

Фота — bymedia.net


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі