Турцыя катэгарычна супраць, каб у ЕС старшыняваў Кіпр
Віцэ-прэзідэнт Турцыі Бешыр Аталай паабяцаў замарозіць усе стасункі з Еўрасаюзам, калі да старшынёўства ў ім дапусцяць Кіпр.
Такая верагоднасць ёсць у 2012 годзе, нагадваюць інфармацыйныя агенцтвы. Турцыя не прызнае суверэнітэт міжнародна прызнанай Рэспублікі Кіпр і падтрымлівае адносіны толькі з непрызнанай Турэцкай рэспублікай Паўночнага Кіпра.
Шматгадовая кіпрыёцкая праблема перашкаджае весці перамовы наконт далучэння Турцыі да ЕС у якасці паўнавартаснага сябра. Перамовы пачаліся ў 2005 годзе. Кіраўнікі шэрагу еўрапейскіх краін, у прыватнасці канцлер Нямеччыны Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі, выступаюць супраць далучэння Турцыі да саюза і прапануюць ёй толькі статус прывілеяванага партнёра.