Афіны ў агні пажараў — наступствы крэдытнага пагаднення

Як інфармуе Reuters, у сталіцы Грэцыі працягваюцца пажары — удзельнікамі масавых беспарадкаў былі падпаленыя крамы, кавярні, кінатэатры і банкі. Паліцыя ўжывала слёзацечны газ, каб разагнаць натоўпы пратэстоўцаў, дзесяткі чалавек былі затрыманыя. Паліцыя адбіла спробу захопу сталічнай мэрыі.

Нагадаем, у ноч на панядзелак грэцкі парламент ухваліў крэдытнае пагадненне з Еўрасаюзам і Міжнародным валютным фондам. Ад яго залежыць выдзяленне Грэцыі 130 мільярдаў еўра. Без гэтых сродкаў гэтую краіну непазбежна чакае дэфолт, мяркуюць эксперты. Аднак прыняццё ўмоваў крэдытораў азначае ўвядзенне ў Грэцыі новых мераў жорсткай эканоміі, супраць чаго і пратэстуюць дэманстранты.

Фота — itar-tass.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі