У Астраўцы міліцыянеры затрымалі незалежных журналістаў

Паводле словаў Анатоля Лябедзькі, журналістаў адвезлі ў мясцовае РУУС.

Анатоль Лябедзька: “Мы на атамнай станцыі былі — тут цэлы натоўп з супрацоўнікаў КДБ, крымінальнага вышуку, міліцыі сабраўся. Мы спрабавалі прайсці на тэрыторыю — нам не дазволіла служба бяспекі і міліцыя. І не дазволілі здымаць. Забралі пакуль толькі журналістаў, а з нас, сказалі, будуць браць пісьмовыя тлумачэнні”.

Зараз палітык з мясцовымі актывістамі АГП едуць у астравецкі пастарунак, каб дамагчыся вызвалення журналістаў.

Нагадаю, сёння ў краіне адзначаецца гадавіна Чарнобыльскай трагедыі. З гэтай нагоды Лябедзька ўчора наведаў гарады ў Чарнобыльскай зоне, а сёння накіраваўся ў Астравец, на будоўлю першай беларускай АЭС.

На фота svaboda.org — Аляксандр Баразенка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі