У Барысаўскім раёне п’яны кіроўца забіў трох чалавек

Пад Барысавам кіроўца аўтамабіля "Сітраен Ксантыя", выехаў на сустрэчную паласу і збіў чатырох пешаходаў, трое з якіх памерлі на месцы. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дзяжурны УДАІ МУС Беларусі. Яшчэ адзін пешаход быў шпіталізаваны. Пасля сутыкнення аўтамабіль з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Сам кіроўца ў выніку дарожна-транспартнага здарэння не пацярпеў. Аварыя адбылася ўчора ў 22.50 на трасе М1. Па папярэдніх дадзеных, кіроўца быў п’яны. Па факце аварыі ўзбуджана крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі