У Беларусь едуць знакамітыя брытанцы Cicada!

Чаму трэба наведаць выступ Cicada і чым яны адметныя, тлумачыць арганізатар і ўдзельнік імпрэзы Dj Nerv:

"Яны выкарыстоўваюць вельмі шмат жывых інструментаў. Па сутнасці, гэта вялікая, фестывальная, моцная музыка, з якой гурт ужо аб’ездзіў увесь свет і выпусціў 4 альбомы".

Удзельнікі Cicada Алекс і Алан — загартаваныя брытанскія музыкі і дыджэі, якія цягам многіх гадоў выдаюць крутыя рэміксы на вядомыя кампазіцыі, пачынаючы ад Дані Міноўг (Dannii Minogue) і заканчваючы Дэпеш Мод (Depeche Mode). Падчас мінскага канцэрту да дуэта далучыцца чарнаскурая спявачка Эмі. Што тычыцца праграмы выступу — яе Cicada пакуль трымае ў сакрэце.

А ўвогуле наведвальнікаў оўпэн-эйру чакаюць 2 танцполы, вялікія экраны, шмат бараў і кропак харчавання, шыкоўны гук і святло. Разам з брытанцамі выступяць і беларускія гурты: сольныя сэты прадставяць Deep Breath і Lilac, а таксама лепшыя дыджэі краіны — Yarik, Laurel, Nerv, Arsenti Tchouprina, Mihas ды іншыя. Для месца правядзення оўпэн-эйра арганізатары выбралі загарадны комплекс "Камарова village", які знаходзіцца ў 5 км ад Мінска па Слуцкай шашы. Для тых, хто адправіцца на вечарыну на асабістым аўто, прапануем схему праезду. Для ўсіх астатніх наведвальнікаў арганізатары падрыхтавалі адмысловыя мікрааўтобусы.

Фота: yestefindeque.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі