У Берліне выдалі комікс пра Аляксандра Лукашэнку
У коміксе “Пераканаўчая перамога” берлінская мастачка беларускага паходжання Марына Напрушкіна пераказала дзве версіі падзеяў 19 снежня ў Мінску.
Мастачка падае “афіцыйную” версію падзеяў, а таксама паведамленні відавочцаў і незалежных СМІ. Марына Напрушкіна ўдзельніца шматлікіх медыяпраектаў і перформансаў, яна не мысліць мастацтва па-за палітычным кантэкстам.
Пры дапамозе ілюстрацыяў можна добра супрацьпаставіць тыя дзве рэчаіснасці, якія існуюць у Беларусі, сказала мастачка ў інтэрв’ю Нямецкай хвалі. Яе комікс адмыслова надрукаваны ў выглядзе газеты.