У Бішкеку прайшла акцыя за экстрадыцыю Бакіева
Рух "7 красавіка" выказаў салідарнасць з беларусамі-удзельнікамі "маўклівых акцый" і прапанаваў падтрымаць ідэю экстрадыцыі Бакіева на радзіму.
Пікет прайшоў сёння ў Бішкеку каля амбасады Беларусі. Яго ўдзельнікі пляскалі ў ладкі.
Лідар руху "7 красавіка" Андуруш Тактанасыраў паведаміў парталу 24kg.org, што з прэсы даведаўся аб акцыях маўклівага пратэсту, якія праходзілі ў Мінску па серадах. Ён выказаў салідарнасць з беларусамі і прапанаваў падтрымаць ідэю экстрадыцыі Бакіева на радзіму.
Нагадаем, што былы прэзідэнт Кіргізстана Курманбек Бакіеў хаваецца ў Беларусі. Ён уцёк са сваёй краіны пасля рэвалюцыі. Новы урад Кіргізстана марна дамагаецца экстрадыцыі былога прэзідэнта, якога вінавацяць у карупцыі і злоўжываннні ўладай.
Фота — bymedia.net