У Брэсце адзначылі юбілей Віктара Цоя трыб'ют-канцэртам (фота)

Распачаўся канцэрт кавер-бэнду К€ПИТАЛ$ сімвалічна — моўчкі і з “Песні без словаў”.

“У асяродку творчых людзей прынята адзначаць юбілеі так званымі творчымі справаздачамі. Мы палічылі, што зусім нялішнім будзе аддаць даніну павагі апошняму герою савецкай музычнай эпохі”, — пасля такога прывітання прысутныя пачулі “Апошняга героя”.

Паміж песнямі гучалі са сцены цытаты і самога Цоя з інтэрв’ю розных часоў:

“Я не лічу гэту песню “песняй пратэсту”, хоць “Перамены” (у гэты момант зал узарваўся апладысментамі — Еўрарадыё) і сталі ўспрымацца як газетны артыкул аб перабудове. Я яе напісаў даўно, калі яшчэ і гаворкі не ішло ні пра якую перабудову, і зусім не меў на ўвазе аніякіх перабудоваў”.

“Перамен” зала патрабавала ўжо стоячы, і да канца канцэрта сядзець на месцах не збіралася. Песня сталася сваеасаблівым падзелам праграмы між павольнымі ("Когда твоя девушка больна", "Восьмикласница") і сапраўды стадыёнымі хітамі "Кіно" ("Мы хотим танцевать", "Звезда по имени солнце").

"Группа крови" мусіла закрыць трыб'ют, але для "заведзенай" аўдыторыі гэтага, вядома, было мала.  На біс К€ПИТАЛ$ прыйшлося выйсці яшчэ раз. "Развітанне" суправаджалася танцамі перад сцэнай, якіх не цураліся і больш сталыя аматары Цоя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі