У Брэсце прайшлі спаборніцтвы па алцімат фрысбі (фота)
На пляжы Вяслярнага канала адбыўся "SPRING BEACH HAT 2012".
Каля 60 чалавек з Брэста, Мінска, Луцка ды іншых гарадоў прынялі ўдзел у турніры. За перамогу змагаліся 6 каманд, якія вызначаліся з дапамогай лёсавання.
Сутнасць гульні у тым, каб перадаць дыск-"фрысбі" з дапамогай пасу і злавіць яго ў зоне саперніка. У гэтым спорце няма суддзяў — кожны судзіць сам сябе. Алцімат фрысбі адсутнічае ў спісе алімпійскіх гульняў якраз праз адсутнасць арбітраў.
Як паведамілі арганізатары мерапрыемства, гульня карыстаецца поспехам у Расіі і ва Украіне. У Беларусі ж на дадзены момант існуе толькі адзін клуб — мінскі "х3".