У Брэсце стварылі кааліцыю “За справядлівыя выбары”

Ігар Маслоўскі: "Сёння ў Брэсце адбылося пасяджэнне. У кааліцыю ўвайшлі 11 розных грамадска-палітычных суб’ектаў, якія паставілі сабе за мэту ўдзельнічаць у кампаніі “За справядлівыя выбары”. Наша задача — гэта вылучэнне сябраў партый, грамадскіх арганізацый, простых грамадзян у выбарчыя камісіі і назіральнікамі ва ўчастковыя камісіі".

Гаворка ідзе толькі пра назіранне, кажа Маслоўскі. Таму змаглі аб’яднацца і арганізацыі, якія не збіраюцца вылучаць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. 

У кааліцыю ўвайшлі абласныя арганізацыі БСДП (Грамада), Партыі БНФ, АГП, Свабоднага прафсаюза Беларускага, аргкамітэт БХД і іншыя. Адмовіліся супрацоўнічаць у кампаніі “За справядлівыя выбары” сябры кааліцыі “За Еўрапейскую Беларусь” і абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Яны выступаюць за поўны байкот выбараў.

Фота — generation.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі